Описание окружающей местности

Біяграфію паэта №1 у Беларусі ведае на памяць кожны школьнік, хоць часцяком пасля заканчэння школы гэтая гісторыя выветрываецца з памяці. Засечкамі ў галаве застаюцца радкі твораў і два пытанні без адказаў: Кім насамрэч была для паэта Паўлінка?
Што адбылося ў гатэлі «Масква» 28 чэрвеня 1942 года?
Першы радок біяграфіі паэта: Янка Купала (сапраўднае імя Іван Дамінікавіч Луцэвіч) нарадзіўся 7 ліпеня 1882 года ў невялікім фальварку Вязынка Вілейскага павета ў сям'і арандатара. Гэтая фраза для школьніка гучыць, як «London is the capital of Great Britain». Вывучана да аўтаматызму, можна было б не разважаць. А варта было б.
І бацька, і маці будучага паэта паходзілі з сем'яў збяднелай шляхты. Згадванне роду Луцэвічаў можна знайсці яшчэ ў архіўных дакументах ХVII стагоддзя. У свой час дзед Купалы арэндаваў зямлю ў саміх Радзівілаў, але тыя выгналі яго, і менавіта гэты факт у далейшым быў пакладзены ў аснову п'есы «Раскіданае гняздо».
Ёсць яшчэ адно ўскоснае пацверджанне таго, што першым «народным» паэтам нацыі стаў нашчадак «блакітных крывей». Гэта пацвярджэнне – чуццё сябра і такога ж «народнага ідала» ўсіх беларусаў – Якуба Коласа.
Вядома, што Купала і Колас часам адкрыта супернічалі і вялі злосныя бойкі… за шахматнай дошкай. Купала лічыў сябе майстрам і не тоячыся злаваўся, калі Колас раптоўна пачынаў выйграваць. І аднойчы пасля асабліва ўдалага ходу суперніка ўсклікнуў: «Ах ты, мужык!». У адказ прагучала не меньш эмацыйнае: «А ты — шляхцюк!» Гэтая рэпліка мусіла быць сцвярджэннем і арыстакратычных каранёў Купалы, і яго вечнай прагі да элегантнасці.
Касцюмы з гальштукам і трысціна як абавязковы атрыбут. Такі выгляд не мог не прыцягваць да сябе жаночую ўвагу, але ў біяграфіі Купалы захаваліся толькі два жаночых імя – Уладзіслава Станкевіч і Паўліна Мядзёлка. З першай Купала пражыў больш за 25 гадоў, у гонар другой назваў галоўную гераіню сваёй п'есы «Паўлінка».
Зусім юная Паўліна Мядзёлка ў 16-цігадовым узросце паехала ў Вільню за «лепшым жыццём». У горадзе дзяўчына здала іспыты ў гімназію і адправілася ў госці да знаёмых, дзе і сустрэлася з Янкам Купалам.“Мне адчыніў дзверы малады мужчына. Ён быў у камізэльцы, рукавы белай кашулі былі загорнуты, высокі цвёрды каўнерык ад манішкі падпіраў падбародак, светлыя валасы, яшчэ мокрыя, гладка прычэсаны.З мемуараў Паўліны Мядзёлкі «Сцежкамі жыцця»
Шмат чаго ў аўтабіяграфічным выданні Паўліны Мядзёлкі прайшло праз савецкую цэнзуру, але некаторыя радкі засталіся:“Купала жартаваў, пытаўся ў мяне, ці шмат у Вільні прыгожых дзяўчат. Я ўвесь час маўчала, незадаволеная жартаўлівым паваротам размовы.З мемуараў Паўліны Мядзёлкі «Сцежкамі жыцця»
Сустрэча з Паўлінай Мядзёлкай так запала ў душу паэту, што праз 4 гады ён зачытаў сябрам сваю новую п'есу пад назвай «Паўлiнка» і прапанаваў дзяўчыне галоўную ролю ў аднайменным аматарскім спектаклі. Юная актрыса не адмовілася ні ад ролі, ні ад адносінаў з аўтарам, хаця падчас адной з сустрэч паэт атрымаў нечаканы адпор:“Ты што, прыходзіш вучыць мяне пацалункам? Абыйдуся без тваіх урокаў!
Мінула крыху часу, і вядомыя са школы радкі «Гэй ты, дзяўчына, кветка-лiлея», датаваныя 1914 годам, былі прысвечаны ўжо Уладзіславе Станкевіч.
З Уладзіславай Янка Купала звянчаўся ў 1916 годзе ў Петрапаўлаўскім касцёле Масквы. У мемуарах Паўліны Мядзёлкі захаваўся каментар пра тое, што актрыса даведалася пра шлюб паэта і сваёй сяброўкі толькі праз год пасля цырымоніі.
Але Паўліна Мядзёлка працягвала прысутнічаць у жыцці Купалы. У сярэдзіне 20-х гадоў Купала дапамог ёй уладкавацца на працу ў мінскае выдавецтва. А летам 1930 года яе арыштавалі ўжо ў Маскве быццам бы за ўдзел у антысавецкім Саюзе вызвалення Беларусі. Паўліна, па яе асабістаму прызнанню, «падпісывала ўсё, што падсоўвалі».Неўзабаве пасля арышту Паўліны Мядзёлкі Янка Купала спрабаваў скончыць жыццё самагубствам.
Вядома, што Янка Купала быў адным з ініцыятараў стварэння Беларускага драматычнага тэатра, БДУ і Інбелкульта, удзельнічаў у канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі, быў уганараваны звання «народнага паэта БССР», але, тым не менш, АДПУ (пазней НКУС) сачыў за ім. Паэта не аднойчы вінавацілі ў палітычнай ненадзейнасці, маўляў, гэта ён кіраваў падпольным Саюзам вызвалення Беларусі, чым і сапсаваў сваю рэпутацыю.
Пасля аднаго з допытаў у АДПУ у 1930 годзе Янка Купала даслаў ліст старшыні праўлення БССР Аляксандру Чарвякову:“Таварыш старшыня! Яшчэ раз, перад смерцю, заяўляю, што я ні ў якой контррэвалюцыйнай арганізацыі не быў і не збіраюся быць. Відаць, такі лёс паэтаў. Павесіўся Ясенін, застрэліўся Маякоўскі, ну і мне туды за імі дарога. Ліст апынуўся перадсмяротнай запіскай самагубцы.
22 лістапада 1930 года Янка Купала спрабаваў пакончыць з жыццём – кухонным нажом паэт зрабіў сабе харакіры (хоць нехта распавядае пра каўказскі кінжал). Выратавала яго жонка Уладзіслава, якая пачула енк з суседняга пакою і, знайшоўшы Купалу на падлозе ў лужыне крыві, кінулася за дапамогай.
Калі ж Купалу перавялі на хатняе лячэнне, да яго ў госці прыйшоў сябра, тады ўжо пазбаўлены пасады прэзідэнта АН БССР Усевалад Ігнатоўскі. Гэтая сустрэча была апошняй. Па адной з версій, усе абвінавачванні, раней адрасаваныя Купалу, у НКУС перавялі на Ігнатоўскага, і на наступны дзень пасля візіту да паэта яго сябра застрэліўся.
Новая пагроза арышту навісла над літаратарам у 1937 годзе, але праз год гучная «Справа пісьменнікаў» была раптоўна закрыта, а ў студзені 1939-га Янка Купала і Якуб Колас былі ўганараваны першымі ардэнамі Леніна.
Верагоднай падставай для прысваення вышэйшых узнагарод стаў Пакт аб ненападзе паміж Германіяй і Савецкім Саюзам, падпісаны 23 жніўня 1939 года разам з сакрэтным пратаколам аб падзеле Усходняй Еўропы. Тэрыторыі Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі праз пару месяцаў павінны былі ўвайсці ў склад СССР.Загад аб знішчэнні літаратараў тэрмінова замянілі іх узнагароджаннем у якасці акта прапаганды, адрасаванага насельніцтву Заходняй Беларусі.
Увосень 1941 года Іван Дамінікавіч Луцэвіч разам з жонкай Уладзіславай апынуўся ў татарскім сяле Печышчы на шляху да Казані, куды падчас вайны эвакуявалі Саюз пісьменнікаў. Там жа 18 чэрвеня 1942 года паэта заспеў выклік з Масквы.
У Маскву Купала паехаў адзін. Са сталіцы даслаў жонцы спачатку ліст аб тым, што дабраўся добра, а потым – тэлеграму, у якой удакладніў адрас: гатэль «Масква», нумар 414. Ліст жонкі ў адказ ён атрымаць не паспеў. Увечары 28 чэрвеня паэт выпаў у лесвічны пралёт гатэля паміж 9 і 10 паверхамі і, праляцеўшы больш дзесяці метраў, разбіўся насмерць.Да свайго 60-годдзя Янка Купала не дажыў некалькі дзён.
Паводле афіцыйнай версіі, прычынай смерці Янкі Купалы стала наканаваная выпадковасць. Але ён ляцеў у шахту паміж пралётамі, перакуліўшыся праз высокія парэнчы. Ці мог паэт зрабіць гэта адмыслова? Але версія самагубства таксама не знайшла пацвярджэння. Яшчэ ў 2006 годзе Сяргей Вечар, на той момант дырэктар музея Янкі Купалы, казаў:“Ёсць інфармацыя пра расклад тых дзён, калі Купала быў у Маскве. Не было ў яго такога настрою, каб развітацца з жыццём. На наступны дзень яму трэба было выступаць па радыё на тэрыторыю Беларусі з заклікам да сваіх зямлякоў (ішла вайна), таксама на наступны дзень ён павінен быў атрымаць ганарар за сваю кнігу…
Ёсць пацверджаная гісторыкамі інфармацыя пра тое, што за колькі гадзін да пагібелі паэт сустракаўся з сябрамі, быў у бадзёрым настроі і запрашаў на 60-гадовы юбілей, які мусіў адзначыць 7 ліпеня. У нумары гатэля ён быў з кампаніяй, але раптоўна падняўся і выйшаў, папярэдзіўшы, што яму «трэба з кімсьці пагутарыць», і што «ён праз хвіліну вернецца».
Па некаторых звестках, незадоўга да трагічнай смерці Купалу зноў бачылі ў кампаніі Паўліны Мядзёлкі. У тыя гады яна працавала ў 27-й школе Масквы настаўніцай, а па іншых дадзеных, служыла ў Дзяржаўным палітычным кіраванні пры НКУС...Калі пастаяльцы гатэля выбеглі са сваіх нумароў на шум на лесвіцы, уверх па прыступках пабегла невядомая жанчына, а на пляцоўцы паміж паверхамі ляжаў туфель паэта.
Хто гэтая жанчына? Ці магла яна скінуць у лесвічны пралёт няхай і не маладога, але досыць моцнага мужчыну? Ці яна проста бачыла, як «дапамог» нехта іншы? І як туфель паэта мог зляцець з нагі і апынуцца на пляцоўцы? Гэтыя пытанні аб тым, што адбылося ў гатэлі «Масква» 28 чэрвеня 1942 года, застаюцца без адказаў і да сёнешняй пары.
Паводле адной з версій, у архівах ФСБ Расіі да гэтата часу захоўваюцца засакрэчаныя дакументы, якія могуць дапамагчы адказаць на пытанне пра тое, як насамрэч загінуў народны паэт Беларусі. Але ўсе запыты, у тым ліку і супрацоўнікаў музея Янкі Купалы ў Мінску, засталіся без адказаў.
Цела паэта было крэміравана 1 ліпеня 1942 года і пахавана на Ваганькаўскіх могілках у Маскве. І толькі праз 20 гадоў, у 1962 годзе, урна з прахам беларускага класіка была перавезена ў Мінск і перапахавана на Вайсковых могілках, побач з магілай яго маці.

Биографию поэта №1 в Беларуси зазубривает наизусть каждый школьник, хотя нередко после окончания школы эта история выветривается из памяти. «Зарубками в мозгу» остаются строчки произведений и два вопроса без ответов:Кем на самом деле была для поэта Павлинка?
Что произошло в гостинице «Москва» 28 июня 1942 года?
Первая строчка биографии поэта: Янка Купала (настоящее имя Иван Доминикович Луцевич) родился 7 июля 1882 года в небольшом фольварке Вязынка Вилейского уезда в семье арендатора. Эта фраза для школьника звучит примерно так же, как «London is the capital of Great Britain». Заучена до автоматизма, можно не вдумываться. А стоило бы.
И отец, и мать будущего поэта происходили из семей обедневшей шляхты. Упоминание рода Луцевичей можно найти еще в архивных документах ХVII века. В свое время дед Купалы арендовал землю у самих Радзивиллов, но те его изгнали, и именно этот факт впоследствии стал основой нетленной драмы «Раскіданае гняздо».
Есть еще одно косвенное подтверждение тому, что первым «народным» поэтом нации стал потомок «голубых кровей». Это подтверждение – чутье друга и такого же «народного идола» всех белорусов – Якуба Коласа.
Известно, что Купала и Колас порой откровенно соперничали и вели ожесточенные бои… за шахматной доской. Купала считал себя мастером и откровенно злился, когда Колас вдруг начинал выигрывать. И однажды после особо удачного хода противника воскликнул: «Ах ты, мужик!». В ответ прозвучало не менее эмоциональное: «А ты — шляхтюк!» Эта реплика могла быть подтверждением и аристократических корней Купалы, и его вечной тяги к элегантности.
Костюмы с галстуком и трость в качестве обязательного атрибута. Казалось бы, этот «франтоватый» образ не мог не привлечь к себе женское внимание. Но в биографии Купалы сохранились всего два женских имени – Владислава Станкевич и Павлина Мяделка. С первой Купала прожил в браке более 25 лет, в честь второй назвал главную героиню своей пьесы «Паўлінка».
Совсем юная Павлина Мядёлка в неполные 16 лет поехала в Вильно за «лучшей жизнью». В городе девушка сдала экзамены в гимназию и как-то отправилась в гости к знакомым, где и столкнулась с Янкой Купалой.“Мне открыл дверь молодой мужчина. Он был в жилете, рукава белой рубашки закатаны, высокий твердый воротничок от манишки подпирал подбородок, светлые волосы, еще мокрые, гладко причесаны.Из мемуаров Павлины Мядёлки «Сцежкамі жыцця»
Янка Купала, 1911 годPublic domainМногое в автобиографическом издании Павлины Мяделки подверглось советской цензуре, однако некоторые строки остались:“Купала шутил, спрашивал у меня, много ли в Вильно красивых девушек. Насупившись, я все время молчала, недовольная шутливым поворотом беседы.Из мемуаров Павлины Мядёлки «Сцежкамі жыцця»
Встреча с Павлиной Мядёлкой настолько запала в душу поэту, что спустя 4 года он зачитал друзьям свою новую пьесу под названием «Паўлiнка» и тогда же предложил девушке главную роль в одноименном любительском спектакле. Начинающая актриса не отказалась и от роли, и от общения с автором, хотя во время одной из встреч поэт получил неожиданный отпор:“Ты что, приходишь учить меня целоваться? Обойдусь без твоих уроков!
Прошло совсем немного времени, и известные со школы строки «Гэй ты, дзяўчына, кветка-лiлея», датированные 1914 годом, были посвящены уже Владиславе Станкевич.

С Владиславой Янка Купала обвенчался в 1916 году в Петропавловском костеле Москвы. В мемуарах Павлины Мядёлки сохранилась ремарка о том, что актриса узнала о свадьбе поэта и своей подруги лишь через год после церемонии. Саму Павлину на венчание не пригласили.

Павлина Мядёлка все же присутствовала в жизни Купалы. В середине 20-х годов Купала помогал ей устроиться на работу в минское издательство. А летом 1930 года ее арестовали уже в Москве якобы за участие в антисоветском Союзе освобождения Беларуси. Павлина, по ее собственному признанию, «подписывала все, что подсовывали».Вскоре после ареста Павлины Мяделки Янка Купала пытался покончить жизнь самоубийством.
Известно, что Янка Купала был одним из инициаторов создания Белорусского драматического театра, БГУ и Инбелкульта, участвовал в конференции по реформе белорусского правописания и азбуки, был удостоен звания «народного поэта БССР», и, тем не менее, ОГПУ (позже НКВД) не выпускало его из виду. Поэта не раз обвиняли в неблагонадежности. Якобы это он руководил подпольным Союзом освобождения Беларуси, чем «запятнал» свою репутацию.
После одного из допросов в ГПУ в 1930 году Янка Купала написал письмо председателю правительства БССР Александру Червякову:“Товарищ председатель! Еще раз, перед смертью, заявляю о том, что я ни в какой контрреволюционной организации не был и не собираюсь быть. Видно, такая доля поэтов. Повесился Есенин, застрелился Маяковский, ну и мне туда за ними дорога.Письмо оказалось предсмертной запиской самоубийцы.
22 ноября 1930 года Янка Купала попытался свести счеты с жизнью – кухонным ножом поэт сделал себе харакири (хотя кто-то рассказывает о кавказском кинжале). Спасла жена Владислава, которая услышала стон из соседней комнаты и, обнаружив мужа на полу в луже крови, бросилась за помощью.
Когда Купалу все-таки перевели на домашнее лечение, к нему в гости пришел друг, тогда уже лишенный должности президента АН БССР Всеволод Игнатовский. Эта встреча стала последней. По одной из версий, все обвинения, ранее адресованные Купале, в НКВД перевели на Игнатовского, и на следующий день после визита к поэту его друг застрелился.
Новая угроза ареста нависла над литератором в 1937 году, но год спустя громкое и почти завершенное «Дело писателей» было внезапно закрыто, а в январе 1939-го года Янке Купале и Якубу Коласу были присвоены первые ордена Ленина.
Вероятным поводом для присвоения высших наград стал Пакт о ненападении между Германией и Советским Союзом, подписанный 23 августа 1939 года вместе с секретным протоколом о разделе Восточной Европы. Территории Западной Украины и Западной Беларуси через пару месяцев должны были войти в состав СССР.Приказ об уничтожении литераторов срочно заменили их награждением в качестве акта пропаганды, адресованного населению Западной Беларуси.
Осенью 1941 года Иван Доминикович Луцевич вместе с супругой Владиславой оказался в татарском селе Печищи на пути к Казани, куда во время войны эвакуировали Союз писателей. Там же 18 июня 1942 года поэта застал вызов из Москвы.
В Москву Купала поехал один. Из столицы отправил жене сначала письмо о том, что добрался благополучно, а вслед за ним – телеграмму, в которой уточнил адрес: гостиница «Москва», номер 414. Ответное письмо жены получить не успел. Вечером 28 июня поэт упал в лестничный пролет гостиницы между 9 и 10 этажом и, пролетев более десяти метров, разбился насмерть.До своего 60-летия Янка Купала не дожил всего несколько дней.
По официальной версии, причиной смерти Янки Купалы стала роковая случайность. Но он падал в шахту между пролетами, перевалившись через высокие перила. Мог ли поэт сделать это намеренно? Однако версия самоубийства также не нашла подтверждения. Еще в 2006 году Сергей Вечер, бывший на тот момент директором музея Янки Купалы, говорил:“Есть информация о расписании тех дней, когда Купала был в Москве. Не было у него такого настроения, чтобы желать покончить с собой. На следующий день ему надо было выступать по радио на территорию Беларуси с воззванием к своим землякам (шла война), также на следующий день ему надо было получать гонорар за свою книгу…
Есть подтвержденная историками информация о том, что за несколько часов до гибели поэт встречался с друзьями, был бодр и приглашал на свой 60-летний юбилей, который собирался праздновать 7 июля. В номере гостиницы он находился с компанией, но вдруг встал и вышел, предупредив, что «надо кое с кем переговорить», и что «он через минуту вернется».
По некоторым сведениям, незадолго до трагической смерти Купалу снова видели в компании Павлины Мядёлки. В те годы она работала в 27-й школе Москвы учительницей, а по другим данным, служила в Государственном политическом управлении при НКВД...Когда постояльцы гостиницы выбежали из своих номеров на раздавшийся на лестнице шум, вверх по ступеням убегала неизвестная женщина, а на площадке между этажами лежала туфля поэта.
Кто эта женщина? Могла ли она сбросить в лестничный проем пусть и немолодого, но вполне крепкого мужчину? Или просто видела, как «помог» кто-то другой? И как туфля поэта могла слететь с ноги и оказаться на площадке? Эти вопросы о случившемся в гостинице «Москва» 28 июня 1942 года остаются безответными до сих пор.
По одной из версий, в архивах ФСБ России до сих пор хранятся засекреченные документы, которые могут пролить свет на то, как на самом деле погиб народный поэт Беларуси. Однако все запросы, в том числе и от сотрудников музея Янки Купалы в Минске, остались безответными.
Тело поэта было кремировано 1 июля 1942 года и захоронено на Ваганьковском кладбище в Москве. И только спустя 20 лет, в 1962 году, урна с прахом белорусского классика была перевезена в Минск и перезахоронена на Военном кладбище, рядом с могилой его матери…

использованы материалы

https://bel.sputnik.by/20200707/yanka-kupala-tayamnicy-zhyccya-kahannya-i-smerci-1029650602.html
https://sputnik.by/20170706/yanka-kupala-tajny-zhizni-lyubvi-i-smerti-1029623359.html
https://www.etovidel.net/sights/pamiatnik-ianke-kupale/

Для просмотра вам необходимо зарегистрироваться